Архив новостей - Ореховская СШ

Архив новостей

23.09.2022

Тыдзень роднай мовы

"Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!"

Леанід Дайнека

Пад такім дэвізам распачаўся Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне мая родная мова!", які праходзіць з 19 па 23 верасня 2022 года.

Першае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў - рэспубліканскі дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства.

У панядзелак, 19 верасня, вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", выконвалі і слухалі беларускія песні падчас марафону "Мова родная - мова модная".

Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у квэст гульні "Фальклор, фальклор - душа народа", складалі вершы ў конкурсе творчых работ "За што я люблю родную зямлю".

Дзеці глядзелі беларускамоўныя пастаноўкі, гулялі ў інтэрактыўную гульню "Мае любімае слова па-беларуску", прэзентавалі свае паштоўкі "Пажаданні беларускай мове".

На працягу тыдня ў бібліятэцы дзейнічаюць выставы беларускіх кніг "Сэрцам роднага слова краніся" і "Майстры слова".

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” працягваецца.. 21  верасня адбыўся  Флаер фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы”, у якім прынялі  ўдзел  вучні 8 класа. Дзеці творча падышлі  да дадзенага мерапрыемства  і адлюстравалі свае пачуці да роднага краю, гонар і самабытнасць беларусаў у яркай палітры колераў!

23 верасня вучні 4-6 класа з натхненнем чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў  падчас правядзення адкрытай дыстанцыйнай акцыі “Чытаем вершы пра родную мову”.

 У рамках праграмы святкавання тыдня роднай мовы прайшлі віктарыны, квэсты, гульні.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно