Архив новостей - Ореховская СШ

Архив новостей

15.02.2022

"Па старонках той вайны"

15 лютага 1989 г. для многіх беларусаў астаўся ў памяці як дзень, які паклаў канец вайне ў Афганістане.

Для фарміравання ў вучняў 9-11 класаў патрыятычных і маральна-духоўных якасцяў на прыкладзе мужнасці землякоў воінаў-афганцаў і былі арганізаваны музейныя заняткі "Па старонках той вайны", якія суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй і музычнымі відэаролікамі.

Салдат вайну не выбірае і вайну не аб'яўляе, верны воінскай прысязе, ён выконвае загад. Горныя сцежкі і цясліны Афганістана для соцен савецкіх салдат і афіцэраў сталі месцам баявога хрышчэння і сапраўднай школай мужнасці.

Сёння мы схіляем галаву перад памяццю мужных сыноў Беларусі, якія загінулі на зямлі Афганістана. Ветэраны-інтэрнацыялісты таксама заслугоўваюць пакланення за свае подзвігі. Патрыятызм і мужнасць, адвага і воінская доблесць атрымалі яны ў спадчыну ад сваіх бацькоў і дзядоў.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно