Школа была адкрыта 13 верасня 1983 года на тэрыторыі саўгаса "Днепра-Бугскі". Пачынала як базавая, з колькасцю навучэнцаў-64 і 10-ю настаўнікамі. У1985 годзе школа рэарганізуецца ў сярэднюю агульнаадукацыйную; з 2011 года афіцэрскае назва школы Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Арэхаўская сярэдняя школа".
Максімальную колькасць вучняў навучалася ў 1994-1995 нав. годзе-426. У 2004-2005 навучальным годзе навучалася 162 вучня ў 10 класах-камплектах. За перыяд 2008-2015 навучальныя гады атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі ўручаны 72 навучэнцам.
За час функцыянавання школу скончыў 441 выпускнік, з іх 12-з залатым медалём, 14 - з сярэбраным.
У школе працуе 19 настаўнікаў: 3 маюць вышэйшую катэгорыю, 7-першую, 2-другую, 7-без катэгорыі.
У 1998-1999 навучальным годзе на базе школы Міністэрствам адукацыі РБ праводзіўся эксперымент па апрабацыі мадэлі 12-гадовай школы і УМК па ўсіх прадметах.
У гэтым навучальным годзе ў школе 11 класаў-камплектаў, навучаецца 87 вучняў.
Для 1-11 класаў арганізаваны факультатывы, створана сетка аб'яднанняў па інтарэсах і спартыўных секцый.
У 2013 годзе школе прысвоены статус "Зялёная школа".
Дырэктар: Якушык Святлана Мікалаеўна Леніна, 13,
Паштовы адрас:225897 аг. Арэхаўскі, Кобрынскі раён
Тэлефон: (801642) 91 – 4 – 45, (801642) 91 – 4 – 38
Факс: (801642) 91 – 4 – 38
Электронная пошта: kbr-sch-oreh@brest.by